Сёння будзе абвешчаны прыгавор Юліі Цімашэнка

У аўторак, 11 кастрычніка ў Пячэрскім судзе Кіева пачнецца абвяшчэнне прысуду па справе супраць Юліі Цімашэнка. Яе абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў пры заключэнні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Бок абвінавачвання просіць для экс-прэм'ера пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на сем гадоў.

Справа супраць Юліі Цімашэнка была ўзбуджаная 11 красавіка. 24 чэрвеня суд прыступіў да слуханняў. Праз месяц ад пачатку суда Юлія Цімашэнка была змешчаная пад варту за непавагу да суда. Яе прыхільнікі называюць працэс палітычна матываваным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі