Ролік фокусніка, у якога адвальваецца галава, паглядзелі 4 мільёны (відэа)

Ён выпусціў кнігу, у якой падзяліўся некаторымі сакрэтамі свайго майстэрства. А ролік зняў адмыслова для рэкламы сваёй кнігі, паведамляе партал Delfi.

Для здымак роліка Фергюсан хадзіў па вуліцах роднага мястэчка і губляў галаву. Дзея адбывалася напярэдадні Дня ўсіх святых. Перад мінаком, які нічога не падазраваў, нечакана з'яўляўся фокуснік і спрабаваў завесці гутарку. Падчас размовы у Фергюсана нечакана адвальвалася галава. Яна або павольна спаўзала да пояса, дзе ілюзіяніст спрытна яе падхопліваў, або літаральна адрывалася, калі фокуснік гучна чхаў.

Рэакцыя была рознай. Напрыклад, група школьнікаў нават не дагледзела фокус да канца — стрымгалоў рынулася ўцякаць ад ілюзіяніста.

Дарэчы, сакрэт таго, як падае галава, ў кнізе раскрывацца не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі