Рэзідэнцыю "Дразды" можа падтапіць

Таксама пад рызыкайцы затаплення знаходзяцца дамы па вуліцах Якуба Коласа, Багдановіча, Харужай — агулам больш за 80 кропак.

Ратвальнікі сочаць за кропкамі магчымага падтаплення. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Дэмбоўскі: "Нейкія канкрэтныя кропкі зараз вылучыць немагчыма. Але зараз сітуацыя некрытычная, яна не патрабуе ўмяшання ратавальнікаў".

На сайце Мінгарвыканкама размешчаны поўны спіс вуліц і тэлефоны, па якіх можна звярнуцца ў выпадку падтаплення. Адзіны раён, у якім няма рызыкоўных кропак, — Першамайскі.

Лукашэнка пра паводку: Не думаю, што ў нас будзе абвал, таму без панікі!

Фота 1 - рэзідэнцыя "Дразды", nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі