Разам з Марцінкевічам-"Цесаком" былі затрыманыя яшчэ два чалавекі

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Максім Марцінкевіч праходзіць у якасці падазронага па крымінальнай справе, распачатай па факце злоснага хуліганства ў Мінску. Разам з ім затрыманыя двое беларусаў, якія ў бойцы былі на баку "Цесака".  Вядома, што ўсе трое знаходзяцца ў следчым ізалятары, з імі праводзяцца следчыя дзеянні. Пацярпелым з'яўляецца мужчына 1983 года нараджэння.

Дарэчы, санкцыя артыкула, па якім распачатая крымінальная справа, прадугледжвае ад 3 гадоў абмежавання волі да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Марцінкевіч прыехаў у беларускую сталіцу на "паляванне" на педафілаў, па іншых звестках — ён, нібыта, удзельнічаў у бойцы з антыфашыстамі. Сам "Цясак" вядомы сваімі расісцкімі выказваннямі і ўчынкамі. Ён мае беларускія карані, нярэдка прыязджае з Расіі ў Беларусь, наведвае Мінск, захапляецца "мудрым кіраўніцтвам" нашай краіны.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі