Расійскі амбудсмэн сочыць за справай Сяргея Каваленкі

Як паведамляе сайт АГП, на сустрэчы з расійскім амбудсмэнам Лябедзька ўздымаў два пытанні — спіс палітневыязных і справу Каваленкі. Па словах Лябедзькі, Уладзімір Лукін сочыць за справай віцебскага палітвязня і гатовы прымаць усе магчымыя і даступныя дзеянні, каб выратаваць чалавечае жыццё. Нагадаем, што Сяргей Каваленка пачаў галадоўку на знак пратэсту супраць арышту і прысуду, якія лічыць несправядлівымі. У лякарні пры віцебскай калоніі яго пачалі прымусова карміць.

У справе беларускіх невыязных, абяцае Лябедзька, будзе падрыхтаваны зварот да ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Расіі.

Фота — tverlife.ru  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі