Праваслаўная інтэлігенцыя Беларусі выступіла са зваротам да патрыярха

Аўтары ліста тлумачыць, што звяртаюцца да патрыярха, бо хочуць верыць, што яго пазіцыя падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі звязана з недастатковай інфармаванасцю.

Праваслаўныя распавядаюць пра фальсіфікацыі і парушэнні закону ў час выбараў, а таксама нагадваюць, што многія беларусы, кіруючыся сваім сумленнем, выйшлі на мірную маніфэстацыю, каб выказаць пратэст супраць хлусні, гвалту, несправядлівасці. У выніку яны былі жорстка збітыя, больш за 600 чалавек арыштаваныя і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Больш за тое, 19 чалавек — кандыдаты ў Прэзідэнты і іх бліжэйшыя памочнікі — былі арыштаваныя КДБ, на іх аказваецца жорсткі ціск, некаторыя з іх сур’ёзна паранены.

"Мы просім Вас аказаць падтрымку тым, хто цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Мы просім Вас засведчыць, што Царква ставіцца да фальсіфікацый любых выбараў, з якімі б матывамі такія фальсыфікацыі ні здзяйсняліся, як да хлусні і граху. Мы просім Вас таксама выступіць з асуджэннем нематываванага гвалту і заклікаць тых правакатараў, якія былі сапраўднымі арганізатарамі гвалтоўных дзеянняў каля Дома ўрада, да прызнання і пакаяння. Мы просім Вас заступіцца за сем’і тых пацярпелых, у якіх органы апекі пагражаюць забраць дзяцей",
- просяць праваслаўныя актывісты.