Прарыў БМВ з Польшчы праз беларускую мяжу (фота, відэа)

Яго шукалі ў Брэсцкай вобласці больш за суткі. Затрымаць парушальніка змаглі толькі ўвечары 22 студзеня ў адной з вёсак у Брэсцкім раёне.

Высветлілася, што яшчэ ў польскіх памежнікаў выклікалі падазржнне дакументы 23-гадовага расіяніна. Яго машына 19 студзеня была скрадзеная ў Нямеччыне, а ў самога кіроўцы былі праблемы са знаходжаннем на тэрыторыі Польшчы. Пасля гэтага расіянін кінуў дакументы ў палякаў і на велізарнай хуткасці паехаў на тэрыторыю Беларусі ў пункце пропуску "Дамачава".

Пасля затрымання парушальнік паведаміў беларускім праваахоўнікам, што ўжо 15 гадоў жыве ў Нямеччыне, машыну скраў у суседзяў, каб прадаць яе ў Падмаскоўі. На расіяніна распачалі крымінальную справу за незаконнае перасячэнне мяжы з выкарыстаннем транспартнага сродку, ён знаходзіцца пад вартай.

Відэа Дзяржаўнага памежнага камітэта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі