Новыя падрабязнасці пра БМВ, які штурмаваў беларуска-польскую мяжу

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як расіянін на БМВ штурмаваў беларускую мяжу ў "Дамачаве". Пра іх распавядае БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандра Цішчанку.


Прарыў БМВ з Польшчы праз беларускую мяжу (фота, відэа)

Нагадаем, што 21 студзеня каля 8 гадзін раніцы з польскага боку на вялікай хуткасці ўляцеў аўтамабіль БМВ, прабіў турнікеты і шлагбаўмы ды ўцёк. Затрымаць парушальніка змаглі толькі ўвечары 22 студзеня на прыватным падворку ў Брэсцкім раёне.

Польскія памежнікі паведамілі беларускім калегам, што на БМВ ехаў 23-гадовы расіянін, які мае від на жыхарства ў Нямеччыне. У палякаў выклікалі падазрэнні яго дакументы на машыну і дакументы кіроўцы. Разгляд на польскай тэрыторыі цягнуўся некалькі гадзін. Выявілася, што машына 19 студзеня была скрадзеная ў Нямеччыне, а ў кіроўцы ёсць праблемы са знаходжаннем на тэрыторыі Польшчы. Пасля гэтага расіянін кінуў дакументы ў палякаў і на велізарнай хуткасці паехаў на тэрыторыю Беларусі.

Калі яго знайшлі і злавілі, парушальнік паведаміў, што ўжо 15 гадоў жыве ў Нямеччыне, машыну скраў у суседзяў, каб прадаць яе ў Падмаскоўі.

На расіяніна пачалі крымінальную справу за незаконнае перасячэнне мяжы з выкарыстаннем транспартнага сродку. Яго ўзялі пад варту. Праваахоўнікі высвятляюць у Інтэрполе, ці не датычны парушальнік да іншых злачынстваў.

Фота — brest-stroit.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі