Брэсцкая міліцыя шукае BMW, які "прарваўся" праз мяжу з Польшчы

Як піша сайт tomin.by, здарэнне адбылося 21 студзеня ў пункце пропуску "Дамачава" на беларуска-польскай мяжы. Каля 8 гадзінаў раніцы кіроўца БМВ-3 з транзітнымі нумарамі заехаў на тэрыторыю кантрольна-прапускнога пункту.

У гэты час на пункце пропуску ідзе перазменка. Рух і афармленне аўтамабіляў і пасажыраў не адбываецца. Часам "паўза" зацягваецца. Нецярплівы кіроўца аб'ехаў чаргу аўтамабіляў і проста праскочыў КПП.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіроўца прайшоў афармленне на польскай тэрыторыі. Міліцыя заяўляе, што пошукамі аўтамабіля займаецца ўся вобласць, уведзены план "Перахоп".

Пад Брэстам знайшлі BMW, які "прарваўся" з Польшчы

Фота — tomin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі