Пракуратура Літвы рыхтуе для Беларусі адказ пра "цацачны дэсант"

Па яго словах, якія перадае партал DELFI, падрыхтоўка адказу зацягнулася, бо трэба было сабраць матэрыял. Пра змест адказу намеснік генпракурора не распавёў.

Нагадаем, што 4 ліпеня з Літвы на тэрыторыю Беларусі прыляцеў шведскі самалёт, які скінуў дэсант з плюшавых мядзведзікаў. Да цацак былі прымацаваныя заклікі да свабоды слова.

Беларусь папрасіла ў Літвы прававой дапамогі. Праваахоўнікі Літвы пачалі дасудовае расследаванне пра перасячэнне мяжы толкі 14 жніўня — калі прайшло больш за месяц пасля інцыдэнту. Расследаванне вядзе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, яго кантралюе Генпракуратура.

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі