Мадонна загрыміравалася пад Лукашэнку (відэа)

Падчас першага канцэрту сусветнага турнэ Мадонны ў Тэль-Авіве на экране за спінай спявачкі быў паказаны відэамантаж, на якім можна разгледзіць Лукашэнку, Гітлера, а таксама Марын Лё Пэн са свастыкай на ілбе.

Як паведамляе руская служба Радыё Свабода, лідарка французскага Народнага Фронту Марын Лё Пэн ужо прыгразіла Мадоне наступствамі. Аднак палітык не ўдакладніла, ці выставіць яна пазоў супраць Мадонны.

Цягам сусветнага турнэ амерыканская спявачка павінна даць больш за 80 канцэртаў, у прыватнасці, у Францыі — 14 ліпеня на стадыёне “Стад дэ Франс” пад Парыжам і 21 жніўня ў Ніцы.
 
Нагадаем, у 2009 годзе Лукашэнка ўжо фігураваў у кліпе Мадоны “Get Stupid”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі