Пол Макартні і Nirvana калектыўна папрасілі ад іх адчапіцца (відэа)

У гэтую сераду, 12.12.12, Пол Макартні выступіў у ролі хэдлайнера дабрачыннага фестывалю ў нью-ёркскім спартыўным комплексе "Medison Sqare Garden", дзе збіраліся сродкі ў дапамогу пацярпелым ад урагану Сэндзі. У фінале канцэрту разам з басістам Nirvana Крыстам Наваселічам, барабаншчыкам Дэйвам Гролам і сесійным гітарыстам гурта Пэтам Смірам ён выканаў раней невядомую кампазіцыю "Cut Me Some Slack", назва якой перакладаецца прыкладна як "Пакінь мяне ў спакоі".

Як распавёў журналістам Дэйв Грол, песня "Cut Me Some Slack" была напісаная музыкамі ў выніку сумеснага джэма і раней нідзе не выконвалася. Трэк будзе ўключаны ў саўндтрэк новага фільма Грола "Sound City Movie".

Фота: The Sun

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі