Перамовы пра выдачу Беларусі 5-га транша крэдыту ЕўрАзЭС пачнуцца 21 лютага

Па словах Шаталава, якія перадае doingbusiness.by, перамовы маюць на мэце падпісанне новага ліста пра намеры на 2013 год.

Разам з тым Шаталаў адзначыў, што з гледзішча Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭС, аб'ём крэдытавання эканомікі Беларуссю празмерны. Па яго словах, тэмпы прыросту крэдыту эканомікі па выніках 2012 года на ўзроўні 30%, а ўзгодненыя былі лічбы ўдвая ніжэйшыя. Гэта пагражае беларускай эканоміцы інфляцыяй і пагаршэннем плацежнага балансу.
 
Нагадаем, што чацвёрты транш у памеры 440 мільёнаў долараў быў пералічаны сёлета 31 студзеня. Сёлета Беларусь разлічвае атрымаць яшчэ два траншы  агулам на 880 мільёнаў долараў. Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС вылучэў гэты крэдыт дзеля стабілізацыі плацежнага балансу Беларусі і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Фота — belapb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі