Пефціеў прадаў кампанію, якая займалася экспартам узбраенняў

Гэтую інфармацыю "Интерфакс-Запад" пацвердзілі на прадпрыемстве, дзе таксама адзначылі, што "Пефціеў Уладзімір Паўлавіч цалкам спыніў свой удзел у пазначанай групе кампаній".

Нагадаем, адзін з самых вядомых бізнесменаў Беларусі Уладзімір Пефціеў летась патрапіў у "чорны спіс" Еўрасаюза. У чэрвені 2011-га ў дачыненні да трох яго фірмаў Саветам ЕС былі ўведзеныя санкцыі. Гэтае рашэнне прынялі з мэтай узмацнення фінансавага ціску на ўлады Беларусі, каб прымусіць іх спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі. Пасля гэтага Уладзімір Пефціеў падаў чатыры пазовы супраць Савета Еўрасаюза.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі