Уладзімір Пефціеў падаў чатыры пазовы супраць Савета ЕС

Нагадаем, што ў дачыненні да трох фірмаў Уладзіміра Пефціева 20 чэрвеня бягучага года Саветам Еўрасаюза былі ўведзеныя санкцыі. Зараз яго інтарэсы ў чатырох пазовах супраць Савета ЕС прадстаўляе аўтарытэтная літоўская юрыдычная кампанія LAWIN, паведамляе “Ежедневник”.

Пра тое, што Пефціеў накіраваў пазовы, гаворыцца ў нядаўна апублікаваным афіцыйным часопісе Еўрасаюза. Усе яны датаваныя 12 жніўня 2011 года.

Рашэнне Савета ЕС накласці санкцыі на кампаніі Уладзіміра Пефціева было прынята з мэтай узмацнення фінансавага ціску на беларускія ўлады, каб прымусіць іх спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Фота -- bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі