Паўднёвая Карэя чакае нападу з поўначы, узарвалася першая граната

Здарылася гэта пасля таго, як паўднёвакарэйскі памежнік кінуў гранату ў "неапазнаны аб'ект", які рухаўся ў памежнай зоне ў 118 кіламетрах на паўночны-ўсход ад Сеула. Вайскоўцы правялі выведку ў гэтым раёне, але ніякіх "прызнакаў пагрозы ўварвання КНДР" не выявілі. Таму праз 7 гадзінаў пасля інцыдэнта трывога была адмененая, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, у пачатку сакавіка Паўночная Карэя ў знак пратэсту супраць правядзення сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі адмовілася ад усіх пагадненняў з паўднёвай суседкай, у тым ліку і аб ненападзе. Пхеньян неаднаразова пагражаў, што нанясе ракетныя ўдары па базах ЗША ў Ціхім акіяне і на кантыненце.


КНДР пагражае нанесці ракетны ўдар па вайсковых базах ЗША

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі