КНДР пагражае нанесці ракетны ўдар па вайсковых базах ЗША

Ён падкрэсліў, што ў выпадку правакацыі ракеты паляцяць па амерыканскіх вайсковых базах на Гуаме і Акінаве ў Ціхім акіяне.

"ЗША не трэба забываць, што іх вайсковая база на Гуаме, з якой узлятаюць іх бамбардзіроўшчыкі Б-52, і тэрыторыя Японіі, дзе месцяцца іх падводныя лодкі і база ВМС на Акінаве, знаходзяцца ў зоне паражэння нашых высокадакладных сістэмаў узбраення", — цытуе словы прадстаўніка паўночнакарэйскага камандавання РІА "Новости".

Нагадаем, у пачатку сакавіка КНДР у знак пратэсту супраць правядзення сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі адмовілася ад усіх пагадненняў аб ненападзе з паўднёвай суседкай. Адначасова Пхеньян пачаў пагражаць ядзерным ударам па тэрыторыі ЗША.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі