Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах

Рашэнне прыняць удзел у парламенцкіх выбарах было прынятае на паседжанні сойму, якое прайшло 28 студзеня. БНФ здыме сваіх кандыдатаў з выбараў у тым выпадку, калі да пачатку датэрміновага галасавання ў Беларусі застануцца палітвязні і калі прадстаўнікі БНФ не будуць уключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, інфармуе “Радыё Свабода”.

Паводле сябра сойму Юрыя Чавусава, у выніку працяглых і гарачых дыскусій была прынятая кампрамісная прапанова. Прыхільнікі байкоту і прыхільнікі вылучэння кандыдатаў зыходзяць з падобных мэтаў і трэба шукаць кампраміс, адзначае Чавусаў.

Нагадаем, што выбары ў парламент у Беларусі павінны прайсці ў верасні. Аднак ЦВК пакуль не вызначыўся з канкрэтнай датай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі