Памяць ахвяраў Галадамору ўшаноўваюць ва Украіне
24 лістапада ў іх памяць у Кіеве запаляць 10 тысяч свечак.
Сёлетняя акцыя прысвечаная дабрачынцам — тым людзям, якія ў няпросты час ратавалі ад голаду суайчыннікаў у 1932-1933 гадах, піша Корреспондент.
Сярод украінцаў былі тыя, хто наважыўся на мужныя ўчынкі ў часы, далёкія ад рамантыкі і героікі. Гаворка ідзе пра людзей, якія ратавалі іншых ад галоднай смерці — раздавалі хлеб, паілі і сагравалі. Сярод іх — педагогі, лекары, шараговыя сяляне, шматдзетныя маці.
Нацыянальная рада тэлевізіі і радыёвяшчання рэкамендуе тэлерадыёкампаніям устрымацца ад трансляцыі праграм забаўляльнага характару 24 лістапада ў Дзень памяці ахвяр Галадамору.
У 2006 годзе Вярхоўная Рада прызнала Галадамор 1932-33 гадоў генацыдам украінскага народа.
У выніку гэтай трагедыі паводле розных ацэнкак загінула ад 3 да 7 мільёнаў чалавек.