Новы слоган Мінска супаў са слоганам Лондана

Яна знайшла ў інтэрнэце лагатып Лондану са слоганам "Think London", паведамляе партал TUT.BY. Нагадаем, што новапрапанаваны слоган Мінску — "Think Minsk".

Лагатып Лондану стварыла ангельская студыя johnson banks. Гэты знак таксама, як і мінскі, выкананы на блакітным фоне. Апроч лагатыпа ў 2004 годзе быў створаны промафільм, у якім таксама выкарыстоўваецца слоган "Think London".

Бела-блакітны патэрн са слоганам "Think Minsk" прапанавала кампанія INSTID, зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. Прапанова ўжо выклікала вялікую крытыку ў сацыяльных сетках.

Фота — johnsonbanks.co.uk і marketing.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі