Неўязную ў ЕС суддзю Вольгу Комар адхілілі ад пасады

Вольга Комар працавала суддзёй Фрунзенскага раёна сталіцы. Як інфармуе nn.by, прычына яе вызвалення ад пасады — заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў.

Нагадаем, што Комар атрымала вядомасць як "палітычная" суддзя. У 2011-м яна разглядала першы працэс па справе Плошчы. Тады яна на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзіла Васіля Парфянкова. Запомнілася яна таксама судамі над грамадскім актывістам Паўлам Станеўскім, праваабаронцам Паўлам Левінавым — нібыта за лаянку адправіла іх на суткі.

Ёй забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі