Нацыяналіст Цясак выйшаў з мінскага ізалятара

Пра тое, што міліцыя затрымала Цесака пасля бойкі з мінскімі антыфашыстамі, стала вядома 18 лютага. Патасоўку знялі камеры відэаназіранняРазам з Марцінкевічам у ізалятары апынуліся двое яго паплечнікаў. Адзін з іх, вядомы па мянушцы Малюта, перад затрыманнем двойчы ўваткнуў нож у спіну аднаго з антыфашыстаў, таго ледзь адкачалі.

Была распачатая крымінальная справа па артыкуле 339 частка 3 КК РБ — "хуліганства, здзейсненая з ужываннем зброі". Неанацысту пагражае да 7 гадоў зняволення.

"Марцінкевіч адпушчаны пад абавязальніцтва аб яўцы. Ён выявіў сваімі паводзінамі жаданне супрацоўнічаць са следствам", — са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта Беларусі паведамляе інфармагенцтва "Інтэрфакс-Захад".

СК абвяргае інфармацыю пра тое, што Цясак спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Фота: www.gazeta.ru.