Нацбанк — супраць вяртання валютных крэдытаў

У інтэрв’ю “Народнай газеце” Ермакова зазначыла, што вяртанне валютных крэдытаў перашкодзіць дэдаларызацыі беларускай эканомікі. Марай Нацбанка застаецца “адмова ад разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі нашай краіны”.

Другая прычына — рызыкі, звязаныя з ваганнем курсаў замежных валютаў. “Жыхары Беларусі атрымліваюць заробак к беларускіх рублях… Калі па нейкіх прычынах сітуацыя ў той жа Еўразоне будзе развівацца па негатыўным сцэнары, Беларусь як краіна з адкрытай эканомікай, непазбежна на сабе гэта адчуе… Непрадказальныя ваганні валютных курсаў негатыўна адаб'юцца на ўзроўні плацежаздольнасці беларускіх грамадзян і, адпаведна, іх здольнасці вяртаць узятыя раней валютныя крэдыты”, — падкрэслівае старшыня Нацыянальнага банка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі