Настаўніца здымала відэа, як цягала за валасы вучаніцу
Здарэнне адбылося ў Якуціі ў горадзе Нюрба.
Пракуратура правяла праверку па факце канфлікту, які адбыўся паміж настаўніцай адной са школаў і вучаніцай старэйшых класаў. У выніку, з боку настаўніцы выявілі грубае парушэнне патрабаванняў закона "Аб адукацыі".
Як паведамляе РІА "Новости", пракуратура дамагаецца звальнення педагога. Яна не толькі цягала школьніцу за валасы, але лаялася матам. Нібыта, вучні "перашкаджалі навучальнаму працэсу" і настаўніца хутка перайшла ад пагрозаў да дзеянняў. Пры гэтым яна ўсё здымала на відэа.