Надвор’е на нядзелю: 1-6 градусаў цяпла ўдзень, уначы — мароз

Уначы і ўдзень у асобных раёнах кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўночным захадзе пры праясненнях 7-10 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад 1 да 6 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі