Начальнікаў калоній могуць унесці ў "чорны спіс" Еўрасаюза

Праваабаронцы заяўляюць, што падтрымліваюць дзеянні Еўрасаюза. У спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў яны просяць унесці прадстаўнікоў турмаў і СІЗА, датычных да катаванняў. У прапанаваны спіс увайшлі начальнікі папраўчых калоній і іх намеснікі.

"Платформа" лічыць, што неўязнымі павінны стаць супрацоўнікі шклоўскай калоніі №17 Сяргей Ермаліцкі і Павел Егулеўскі, бабруйскай калоніі №2 Аляксандр Какунін і Юры Трутко, віцебскай калоніі №3 ("Віцьба") Віталь Агнісцікаў, горацкай калоніі №9 Аляксандр Кавалёў, івацэвіцкай калоніі №5 Алег Каско, а таксама начальнік СІЗА КДБ Аляксандр Арлоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі