На волю выйшаў Генік Лойка, асуджаны за абарону беларускай мовы

Як паведамляе nn.by, каля турмы на Акрэсціна Геніка Лойку сустракаў дзясятак чалавек. Сярод іх былі вядомы педагог Лявон Баршчэўскі і намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Юры Беленькі.

Лойка кажа, што сядзеў на сутках першы раз. Пад уплывам апошніх падзеяў у яго з’явіліся задумы новых скульптураў. Ён нават зрабіў у турме замалёўкі. Праўда, журналістам напрацоўкі творца пакуль не паказаў: усе свае новыя працы ён спярша паказвае жонцы.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі