На прэзентацыі альбома Step Hall сыграюць пад акустыку артэфакты

13 сакавіка мінскі фанк-гурт Step Hall ладзіць канцэртную прэзентацыю свайго дэбютнага альбома “The Show”. Самі музыкі характарызуюць дыск як заклік да танцаў, пасля праслухоўвання якога з’яўляецца вельмі ўсмешлівы настрой ды жаданне любіць увесь свет. Таму і падчас прэзентацыі ў клубе “ГудвінStep Hall абяцае спякоту ды няспынны драйв.

“Мы ўсё ж плануем зладзіць невялічкае шоў, ― распавядае пра вечарыну лідар гурта Андрэй Бібікаў. ― Да прыкладу, плануем, што са мной разам выйдзе спяваць маленькі хлопчык. Будзе прэзентаваная новая песня. Яна выконваецца амаль акапэла, пад акустычную гітару. Думаю гэта будзе для ўсіх сюрпрызам, бо за два гады існавання мы такога яшчэ не рабілі”.

Таксама плануюцца розыгрышы дыскаў, бо да прэзентацыі альбом ужо з’явяцца і на фізічных носьбітах. А крыху раней “The Show” выкладуць у інтэрнэт. Праўда, дакладную дату рэліза музыкі пакуль не называюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі