Гурт Step Hall скончыў працу над дэбютным альбомам

Мінскі фанк-гурт Step Hall скончыў працу над дэбютным альбомам, які будзе складацца з 10 танцавальных песень.

“На дыск трапілі 9 англамоўных песень і адна рускамоўная, у якасці бонус-трэка. То бок невялікі альбомчык атрымаўся, — распавядае пра дэбютнік лідар гурта Андрэй Бібікаў. — Адзіная ідэя, якая аб’ядноўвае гэтыя песні, — усё будзе добра! Танчы! І насамрэч, пасля яго вельмі ўсмешлівы настрой, з’яўляецца жаданне любіць увесь свет!”


Альбом атрымаў назву “The Show”, паводле першай песні напісанай гуртом. Праўда, на альбом яна не трапіла. “Не сышліся зоры”, — тлумачыць фронтмэн. — Таму і вырашылі яе ўзгадаць хоць бы ў назве дыска”.

Дарэчы, альбом будзе прэзентаваны 13 сакавіка ў клубе “Гудвін”, прыкладна ў той жа час дыск будзе выкладзены і ў інтэрнэт. Фізічныя носьбіты музыкі плануюць распаўсюджваць самастойна.

За месяц да выхаду альбома 13 лютага музыкі адсвяткуюць свой другі дзень нараджэння і прэзентуюць кліп на песню “Stop This Night”.

“Першапачаткова планавалася зняць невялічкі фільм пра тое, як запісваўся альбом, з кавалкамі інтэрвью, студыйнай працы, — распавядае пра відэа Андрэй. — То бок хацелі зрабіць такое невялікае live-дэма гурта. Але ўсё атрымалася значна лепш, чым планавалася, і відэа пераўтварылася ў асобную адзінку — у кліп”.


Дарэчы, падчас канцэрта-святкавання дня нараджэння ў “Графіці” музыкі абяцаюць усім наведвальнікам прыемныя і… каштоўныя сюрпрызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі