На парламенцкіх выбарах у Францыі перамаглі левыя партыі

У нядзелю ў Францыі прайшлі выбары паловы складу верхняй палаты парламента, прадстаўнікі 44 выбарчых акругаў выбіралі 170 з 348 сенатараў. У выніку французскія левыя за сем месяцаў да прэзідэнцкіх выбараў святкуюць перамогу на выбарах у Сенат, па выніках якіх яны атрымалі абсалютную большасць.

Вынікі выбараў паставілі ў няпэўнае становішча прэзідэнта Нікаля Сарказі, які пазбавіўся падтрымкі большасці ў парламенце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі