На Падляшшы прайшоў велапрабег у памяць Язэпа Булак-Балаховіча (фота)

Шлях прабегу быў выбраны невыпадкова. Як вядома, Язэпа
Булак-Балаховіча савецкія агенты забілі ў чэрвені 1923 года па дарозе паміж
Гайнаўкай і Белавежай. Удзельнікі рэйду наведалі магілу Язэп Булак-Балаховіча,
а таксама крыж на месцы гібелі змагара за незалежнасць Беларусі.

Прабег традыцыйна быў праведзены арганізацыяй
"Беларуская Нацыянальная Памяць". Гэта ўжо другі рэйд, зладжаны ў памяць Язэпа
Булак-Балаховіча. Першы прайшоў у 2010 годзе.

Нагадаем, што Язэп Булак-Балаховіч — родны брат генерала
Станіслава Булак-Балаховіча, вядомага ўдзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў
1918-1920 гадах. Пад яго кіраўніцтвам Язэп ваяваў у вайсковых фармаваннях.