На "Мінскай лыжні" Лукашэнка згадаў еўрапейскі "чорны спіс"

Найбольш ён крытыкаваў Польшчу і Нямеччыну. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, якія цытуе БелаПАН, у Польшчы ўжо намаляваныя мапы з польскай тэрыторыяй да Мінску. Немцаў беларускі кіраўнік папракнуў Другой сусветнай вайной і чарговы раз згадаў нетрадыцыйную арыентацыю міністра замежных справаў Вестэрвэле.

У сваёй прамове Лукашэнка заступіўся за чыноўнікаў, якія нядаўна трапілі ў "чорны спіс" Еўрасаюза. На яго думку, заходнія палітыкі імкнуцца разбурыць беларускую стабільнасць і знішчыць нашу дзяржаву.

Нагадаем, 27 лютага Свает міністраў замежных спраў краін ЕС пашырыў спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў на 21 прозвішча. Гэта стала прычынай дыпламатычнага скандалу паміж Мінскам і Брусэлем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі