На Марсе знайшлі ваду, адрозную ад зямной

Гэта паказаў аналіз марсіянскага грунту, узятага марсаходам Curiosity. Навукоўцы кажуць, што марсіянская вада "цяжэйшая", чым зямная. У ёй дэйтэрый сустракаецца ў пяць разоў часцей, чым у зямной, адзначае РБК.

Акрамя таго, ва ўзорах грунта атрымалася выявіць шэраг звыклых нам злучэнняў. На паверхні Чырвонай планеты можна знайсці часціцы вадзяной пары, вуглякіслага газу, кіслароду і двухвокісу серы.

Фота — nasa.gov

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі