На Магілёўшчыне КДБ сарвала штогадовы сход “Гавары праўду”

Збор актыву мусіў адбыцца 17-19 жніўня. Дагэтуль усе арганізацыйна-тэхнічныя моманты з адміністрацыяй базы былі вырашаныя і ўзгодненыя.

Спачатку супрацоўнікі базы паведамлялі актывістам, што на базе няма святла. Потым — што кіраўніцтва базы будзе праводзіць сваё мерапрыемства. А ў выніку выявілася, што было тэлефанаванне з КДБ і супрацоўнік гэтай установы забараніў праводзіць збор актывістаў на тэрыторыі базы.

Актывістам “Гавары праўду” таксама паведамілі, што КДБ не дасць магчымасці правесці штогадовы збор на Магілёўшчыне: усе аграсядзібы і базы адпачынку атрымалі загад не пускаць актывістаў пад рознымі нагодамі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі