На беларускую АЭС назаўсёды паставілі “чорную метку”

Нарада завяршыла сваю працу ў Кішынёве 1 ліпеня. Такім чынам, у нашай краіне парушаюцца базавыя палажэнні канвенцыі аб доступе да экалагічнай інфармацыі. Пра гэта сказана ў высновах і рэкамендацыяй Камітэту па выкананні Орхускай канвенцыі. Беларусь парушыла асноўныя экалагічныя правы грамадзян двойчы — пры будаўніцтве Нёманскай ГЭС і пры рэалізацыі праекта беларускай АЭС.

Прадстаўніца грамадскага аб’яднання “Экадом” Таццяна Новікава спадзяецца: прынятыя на гэтай нарадзе рашэнні паспрыяюць таму, што меркаванні грамадскасць будуць улічваць у прыняцці экалагічна значных рашэнняў. Тыя захады, якія ўлады ўжо зрабілі ў справе будаўніцтва Нёманскай ГЭС і Астравецкай АЭС, ужо не адменяцца. Як адзначае юрыст Еўрапейскага Экафорума Андрэй Андрусевіч, на беларускай АЭС ужо назаўсёды застанецца “чорная метка”. Улады не пыталіся ў грамадскасці, што яна думае пра будаўніцтва такога важнага аб’екта. Але ў будучыні Беларусь павінна прымаць такія рашэнні з улікам меркавання грамадскасці, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі