На беларускі форум у Варшаву здолеў прыехаць Анатоль Лябедзька

Сярод удзельнікаў і гасцей Форуму — сябры праваабарончых, адукацыйных, экалагічных і культурніцкіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў і СМІ. Былі запрошаныя сябры апазіцыйных партый. Аднак патрапіць на яго змаглі не ўсе прадстаўнікі з Беларусі. Адзін з "невыязных", старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыехаў у Польшчу праз Расію.

Лябедзька: "На кожнае дурное дзеянне ёсць разумнае супрацьдзеянне. Спіс ёсць, забарона ёсць, а я тут. Значыць, пакуль такія мажлівасці захоўваюцца. Ёсць Расейская Федэрацыя, з якой няма мяжы, і такая мажлівасць існуе".

Не змаглі выехаць з Беларусі на форум з прычыны патраплення ў "чорны спіс" старшыня БХК Алег Гулак, кіраўніца БАЖ Жанна Літвіна, кіраўнік аб’яднання “Платформа” Андрэй Бандарэнка і журналіст “Белсата” Міхась Янчук.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі