МУС пацвердзіла траўмы вязня Акрэсціна

Пра здарэнне, якое адбылося 9 сакавіка ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна, паведамілі праваабаронцы з прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавэйшн". Паводле іх, адміністрацыйна арыштаваны Андрэй Ч. парэзаў сабе вены на руках, патрабуючы медычную дапамогу. Вязню, нібыта, балела галава, але персанал турмы не звяртаў увагі на яго скаргі.

Аднак у МУС агенцтву БелаПАН заявілі, што арыштаваны сапраўды спрабаваў прычыніць сабе шкоду, але зрабіць гэта яму не ўдалося. Дзеянні вязня міліцыянты тлумачаць тым, што ён патрабаваў змякчыць умовы ўтрымання.

Фота — mctb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі