Моцны вецер не паўплываў на працу Нацыянальнага аэрапорта "Мінск"

Як паведамляе БЕЛТА, рэйсы ў аэрапорце выконваліся ў адпаведнасці з графікам. затрымак ці адменаў рэйсаў не было, кажуць работнікі аэрапорта.

Дарэчы, парывы ветра ў Беларусі сёння дасягалі 15-20 метраў у секунду, а ў асобных раёнах — 22-24 метраў у секунду. Месцамі быў яшчэ і мокры снег.

Чакаецца, што заўтра цыклон адступіць, у краіне ўсталюецца снежнае і марознае надвор'е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі