Місія БДІПЧ АБСЕ абяцае не рабіць з беларускіх выбараў палітыкі

Заява прагучала ў чацвер падчас сустрэчы Мілашоскі са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае interfax.by. Мілашоскі адзначыў, што назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЕ, працуючы на выбарах, будуць зважаць на некалькі пазіцый: "Па-першае, як ішло стварэнне акруговых выбарчых камісій, па-другое — як прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, па-трэцяе — за праверкай праўдзівасці подпісаў у падпісных лістах". Таксама назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЕ збіраюцца сачыць за тым, ці даюць СМІ роўныя магчымасці кандыдатам у дэпутаты.

Асаблівую ўвагу назіральнікі збіраюцца надаць датэрміноваму галасаванню.

Па словах Мілашоскі, на наступным тыдні ён наведае Ліду, Гродна, Баранавічы. Таксама ён хацеў бы наведаць Віцебск — радзіму Марка Шагала.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі