Мінюст не зарэгістраваў ЛГБТ-арганізацыю

Чыноўнікі Мінюста паведамілі, што заснавальнікі арганізацыі няправільна ўказалі дзень народзінаў аднаго з 61 заснавальнікаў, а таксама зрабілі памылку ў напісанні імя іншага заснавальніка. З гэтай нагоды дакументы, пададзеныя ў міністэрства, называюцца недакладнымі, а таму неадпаведнымі законам Беларусі.

Заснавальнікі ЛГБТ-арганізацыі лічаць адмову фармальнай і мяркуюць абскардзіць яе ў Вярхоўным судзе. Тым не менш, на пачатку 2012 года яны зноў правядуць устаноўчы сход.

Нагадаем, 15 кастрычніка сябры праваабарончага праекта "ГейБеларусь” з усёй краіны правялі ў Мінску ўстаноўчы з’езд. Іх арганізацыя мелася абараняць парвы сэксуальных меншасцяў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі