Мінская міліцыя затрымала за суткі 100 чалавек за распіццё піва

Толькі за 22 траўня ў Мінску складзена каля 30 пратаколаў за хуліганства. Пра гэта сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі паведаміў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік Ігар Яўсееў.


Яўсееў: "Што тычыцца сутачнай рэгістрацыі злачынстваў у месцах масавага адпачынку, то сёння за суткі па артыкуле "хуліганства" складзена больш за 30 пратаколаў. За распіццё спіртных напояў і піва ў грамадскіх месцах больш за 100 чалавек былі пакараныя, з іх больш за 50 — за распіццё піва".