Мінскае "Дынама" зноў перамагло "Спартак" на "Кубку надзеі" — 3:2

Нагадаем, што ў суцяшальным турніры "Кубак надзеі" ўдзельнічаюць клубы, якія не трапілі ў плэй-оф КХЛ. У першым чвэрцьфінальным матчы мінскае "Дынама" таксама святкавала перамогу над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3. Каб выйсці ў паўфінал нашым хакеістам трэба яшчэ раз абыграць "Спартак".

Перад ад'ездам у Маскву галоўны трэнер "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі паведаміў, што камандзе пастаўленая задача выйграць "Кубак надзеі". Перад тым Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў выступ мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Ён нават дапусціў, што беларуская каманда можа адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце КХЛ.

Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі