Мінаблвыканкам: Будаўніцтва 4 дамоў “Бульбаш-хола” спыненае (дакумент)

Такі адказ дала Землеўпарадкавальная служба Мінаблвыканкама на запыт грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі наконт парушэння ахоўнай зоны Курапатаў.

У адказе вядзецца гаворка пра “4 жылыя дамы ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці”, будаўніцтва якіх “спынена”. Пры гэтым пра галоўны будынак так званага “Бульбаш-хола” гаворыцца толькі ўскосна — што будзе дадаткова “ўстанаўлівацца зона рэгуляванай забудовы”. Адначасова не паведамляецца, ці будуць зруйнаваныя тыя самыя чатыры дамы, якія парушылі ахоўную зону.

Таксама ў адказе нагадваецца, што 27 лістапада 2012 года Генпракуратура ўнесла прадстаўленне на адрас Мінаблвыканкама “Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка культурнай каштоўнасці, прычын і ўмоваў, якія ім спрыяюць”.

“Распрацоўка дэталёвага планавання тэрыторыі”, пра якую пішуць чыноўнікі Мінаблвыканкам, можа азначаць як фіксацыю цяперашняй ахоўнай зоны (якую парушылі забудоўнікі “Бульбаш-хола”), так і яе змяншэнне. У апошнім выпадку ўсе цяперашнія пабудовы застануцца на сваім месцы. Калі ж ахоўная зона павялічыцца (што малаверагодна), “Бульбаш-хол” можа быць зруйнаваны.

Фота Курапатаў — eurobelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі