Microsoft: Да 88% камп'ютарных праграм у Беларусі — пірацкія

Такое масавае выкарыстанне пірацкага праграмнага забеспячэння з'яўляецца асноўнай крыніцай парушэння бяспекі карыстальнікаў, паколькі нельга зафіксаваць факт ўмяшання ў камп'ютар.

У адказе Microsoft адзначаецца: "Гэта дазваляе распаўсюднікам неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння мець магчымасць счытваць дзеянні ўладальнікаў кампутарнай тэхнікі як пры выкарыстанні імі клавіятуры, так і "здымаць" інфармацыю непасрэдна з экрана (да моманту яе кадавання і перадачы ў Інтэрнэт-канал). Зразумела, вендары — стваральнікі праграмнага забеспячэння, і ў тым ліку Skype, не могуць несці адказнасць за парушэнні кліентамі элементарных патрабаванняў да інфа-бяспекі уласных персанальных камп'ютараў".

Інфармацыю аб магчымасці праслухоўвання Skype ў Microsoft называюць спекуляцыямі канкурэнтаў, якія не могуць змірыцца з "істотным развіццём як якасці сэрвісаў, так і маштабаў карыстальніцкай сеткі Skype, якая займае ўжо 25% усяго сусветнага трафіку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі