Масква гатовая разгледзець просьбу аб пахаванні Беразоўскага ў Расіі

Пра гэта 24 сакавіка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Дождж” заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Аднак ён адмаўляецца казаць на гэту тэму “ва ўмоўным ладзе”. Са словаў Пяскова, трэба спачатку дачакацца такога звароту ці запыту.

Гаворачы пра Беразоўскага, Пяскоў адзначыў, што ў 1990-я ён быў вельмі ўпрывовым чалавекам. “Але я не стаў бы перабольшваць яго ролю ў 2000-х, хутчэй, яна мінімальная”, — адзначыў ён.

Буйны расійскі прадпрымальнік Барыс Беразоўскі заўчасна памёр 23 сакавіка ў Лондане. Брытанская паліцыя правярае версію самазабойства. Таксама разглядаецца версія, што смерць магла наступіць ад спынення сэрца, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі