Лявон Вольскі напісаў песню для польскага мюзікла

Што праўда, славутыя заходнія музыкі не знайшлі магчымасці паўдзельнічаць у стварэнні польскага мюзіклу, хоць у іх запрашэнні прымаў удзел нават Лех Валэнса. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад Лявона Вольскага.

Па словах музыкі, мюзікл будзе прысвечаны Польшчы часоў легендарнага прафсаюзу "Салідарнасць". Прадзюсарам з'яўляецца знакаміты актор Пётр Прэнгоўскі, рэжысёрам — пісьменьнік і колішні дысідэнт Мацей Вайтышка. Вольскага запрасілі акурат як прадстаўніка Беларусі — краіны, дзе "яшчэ не зусім забыліся пра саўковасць", з усмешкай удакладняе музыка. Песня Вольскага "Танк" стане адным з эпізодаў мюзікла.

Прэм'ера спектакля адбудзецца 21 студзеня ў варшаўскім тэатры Palladium. Усе стваральнікі запрошаныя на ўрачысьую прэзентацыю. 

Фота: i-n-d-e-e-z.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі