Лукашэнка знайшоў сабе новага сябра ў Лацінскай Амерыцы

Абодва лідары ўдзельнічаюць у жалобных мерапрыемствах у сталіцы Венесуэлы ў сувязі са смерцю Уга Чавеса.


Я ніколі не думаў, што сустрэнемся тут пры такіх абставінах. Мы вельмі шмат з Уга Чавесам размаўлялі пра тваю краіну. Мы нават выпрацавалі план сумесных дзеянняў, і цяпер нам прыйдзецца з табой працягнуць гэтую справу. Я вельмі спадзяюся і практычна ўпэўнены ў тым, што ў Венесуэле будзе абраны прэзідэнт, які абавязкова разам з намі будзе рэалізоўваць задумкі Уга Чавеса. Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж адносіны, як з Венесуэлай”, — падкрэсліў Лукашэнка.


У сваю чаргу Эва Маралес заявіў аб гатоўнасці развіваць двухбаковыя адносіны з Беларуссю. “Дзякую за сустрэчу і спадзяюся, што яна паспрыяе гэтаму”, — адзначыў ён.


“На жаль, мы сабраліся тут з трагічнай нагоды. Гэта смерць нашага агульнага сябры. Цяпер як ніколі трэба згуртавацца і быць разам у гэтай сітуацыі. Дзякую ад імя ўсяго лацінаамерыканскага народа за тую падтрымку, якую вы аказваеце ў гэты трагічны момант”, — прыводзіць словы Маралеса БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі