Лукашэнка: Еўрасаюз не прасіў адкласці смерць Канавалава і Кавалёва

Па словах Лукашэнкі, смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва стала для яго "чарговай трагедыяй у жыцці". Таксама беларускі кіраўнік заявіў, што за час свайго прэзідэнцтва памілаваў толькі аднаго асуджанага на смерць. Нагадаем, што днямі МУС афіцыйна паведаміў пра больш як 150 памілаваных "смяротнікаў".

Таксама Лукашэнка заявіў, што Еўрасаюз ніколі не прасіў яго пачакаць з выкананнем смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву. Па словах беларускага кіраўніка, Еўрасаюз заўсёды патрабаваў толькі адмяніць смяротнае пакаранне.

Эксклюзіўная гутарка журналіста тэлеканала Russia Today Аляксандра Гурнова з Аляксандрам Лукашэнкам адбылася ў Маскве 20 сакавіка. Сёння ўрыўкі з яго з'явіліся ў расійскіх СМІ. У Беларусі інтэрв'ю абяцаюць паказаць у чацвер 22 сакавіка пасля праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь-1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі