Loreen — беларусам: “Свабода заўжды ў вашым сэрцы”

У Стакгольме журналісты Еўрарадыё сустрэліся з пераможцай “Еўрабачання-2012” Loreen. Шведская спявачка выступала на закрыцці канферэнцыі “Дні праваабаронцаў”.

Праз журналістаў Еўрарадыё спявачка пакінула аўтограф усім беларусам:

“Freedom always lies within your heart. Nobody can take that away. All love to you / Loreen”.

 (“Свабода заўжды ў вашым сэрцы. Ніхто не можа забраць яе. З любоўю / Ларын”)

 

Нагадаем, у чэрвені 2012 года Loreen прыязджала ў Мінск, каб сустрэцца з Наталляй Пінчук, жонкай зняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Спявачка цікавілася сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, умовамі ўтрымання палітвязняў, “маўклівымі пратэстамі”, працай “Вясны”.

На фота: Loreen у майцы з Алесем Бяляцкім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі