Літоўскія міністры: У "справе Бяляцкага" ахвяра — Літва

Перад парламентарамі выступалі міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус і міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс. У тым, што Літва выдала Беларусі звесткі аб рахунках беларускіх праваабаронцаў чыноўнікі вінавацілі не сябе ці сваіх падначаленых, а рэжым Беларусі.

Міністр юстыцыі адзначыў, што Беларусь скарысталася механізмамі міжнароднага супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў, што самая вялікая адказнасць за выкарыстанне гэтых звестак кладзецца на тых, хто задумаў гэтую аперацыю, перадае партал DELFI.

З аналагічнай заявай выступіў кіраўнік літоўскай дыпламатыі. Па яго словах, звычайнае юрыдычнае пытанне было пераўтворанае ў прэцэдэнт, які не мае аналагаў, таму палітычную адказнасць павінна несці не ахвяра, а парушальнік. Ахвярай ён палічыў Літву, а парушальнікам — беларускія дзяржаўныя ўстановы.

Нагадаем, што Алеся Бяляцкага арыштавалі на пачатку жніўня. На падставе звестак з Літвы і Польшчы яго абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі